 |
Заканадаўства
Транспарт
Культура
Спорт
|  |
Штотыдневiк «Голас Радзімы», №42 (3210), чацвер, 11 лістапада, 2010
“Рагнеда”, “Янка”, “Чараўнік”…
|
Толькі ў Расію сёлета паступіць больш за тысячу тон насеннай бульбы беларускай селекцыі. Якія адметнасці ў новых гатункаў?
Пастаўкі будуць весціся ў Ніжагародскую і Маскоўскую вобласці, Маскву, Рэспубліку Татарстан. Прычым расіяне атрымаюць як традыцыйныя, ужо вядомыя там беларускія гатункі, так і новыя. Як удакладніў намеснік гендырэктара Навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і гароднінаводстве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Калядка, НПЦ паставіць сёлета ў Расію больш за тысячу тон насеннай бульбы лепшых гатункаў беларускай селекцыі. Паводле падпісанага кантракта ўжо ідзе і пастаўка 220 тон харчовай бульбы ў Крым. Усяго ж на доследных палях Навукова-практычнага цэнтра пад бульбу было занята 300 гектараў, сабрана больш за пяць тысяч тон бульбы, у сярэднім з кожнага гектара — па 285 цэнтнераў. Рэалізацыя часткі насення і харчовай бульбы — гэта магчымасць цэнтру зарабляць грошы, набываць неабходнае абсталяванне для навуковых доследаў. Штогод па 700 тон высакаякаснай бульбы-насенкі прадаецца на тэрыторыі цэнтра, у мястэчку Самахвалавічы пад Мінскам, вяскоўцам, дачнікам і ўсім, хто жадае мець гарантаваны ўраджай. Цяпер, адзначае Іван Калядка, ёсць вялікі попыт на гатункі "Чараўнік", "Янка" і "Акцэнт", прычым у кожнага з іх — свае плюсы. Скажам, у "Чараўніка" паніжанае ўтрыманне цукраў, што вельмі важна для перапрацоўкі, шмат крухмалу — да 22 працэнтаў. Гатунак "Янка" добра захоўваецца, устойлівы да хвароб. Не адолеюць яны і позні "Акцэнт". Да таго ж, звяртае ўвагу вучоны, усе тры гатункі вельмі смачныя. Асаблівай увагі, на яго думку, заслугоўвае "Універсал", прызначаны для перапрацоўкі ў чыпсы і сухое пюрэ. У ім шмат крухмалу, і ўраджайнасць салідная — да 600 цэнтнераў з гектара. Нямала добрых якасцяў і ў новага гатунку "Рагнеда", які плануецца ўключыць у Дзяржрэестр у 2011 годзе. Яго ураджайнасць дасягае 760 цэнтнераў, ён устойлівы да хвароб і добра захоўваецца. Іван Калядка паведаміў: цяпер у краіне больш за 80 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад бульбу, займаюць гатункамі, створанымі беларускімі навукоўцамі. Плён іх працы запатрабаваны і за мяжой: 26 гатункаў раяніраваны ў Расіі, з іх 16 абаронены патэнтамі. Па тры гатункі беларускай бульбы занесеныя ў Дзяржрэестры Кітая і Узбекістана, два — Арменіі, па адным — Латвіі і Украіны. А вядомы гатунак "Здабытак", або "Магнат", з 2008 года занесены ў рэестр краін Еўрасаюза, дзе ім зацікавіліся з-за высокага, да 26 працэнтаў, утрымання крухмалу.
Максім Віневіч
Надрукаваць
Вяртацца
|
Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь
У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Консульскiя пытаннi
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.
Як набыць вiзу
Што паглядзець у Беларусi
Выдатныя мясцiны
|
 |
Навiны БЕЛТА
Гасцініцы
Курс валют
Прагноз надвор'я
|
 |