 |
Заканадаўства
Транспарт
Культура
Спорт
|  |
Штотыдневiк «Голас Радзімы», №42 (3210), чацвер, 11 лістапада, 2010
Права выбару
|
За межамі Беларусі будзе створана 44 участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта, якія пройдуць 19 снежня У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года, як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, коль-касць участкаў павялічылася з 41 да 44. Геаграфія краін, дзе беларускія грамадзяне змогуць прагаласаваць на выбарах кіраўніка дзяржавы, вельмі шырокая. Па адным выбарчым участку будзе працаваць у 28 краінах, па два — у Германіі, Кітаі, ЗША і Латвіі, па чатыры — на тэрыторыі Польшчы і Расіі. Найбольшая колькасць выбарчых участкаў будзе створана, вядома ж, менавіта ў тых краінах, дзе пражывае найбольш нашых суайчыннікаў, грамадзян з беларускімі пашпартамі. Прагаласаваць за мяжой змогуць усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў на момант прэзідэнцкіх выбараў. Арганізацыя і правядзенне галасавання будзе ўскладзена на кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій і консульстваў, што знаходзяцца за мяжой. Акрамя саміх участкаў, фарміруюцца і ўчастковыя камісіі, вылучаюцца і прадстаўнікі ў іх склад. У Беларусі, нагадаем, у кожную з іх могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Для выбарчых камісій за мяжой, аднак, зроблена выключэнне: у іх складзе можа быць менш за 5 чалавек.
Надрукаваць
Вяртацца
|
Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь
У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Консульскiя пытаннi
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.
Як набыць вiзу
Што паглядзець у Беларусi
Выдатныя мясцiны
|
 |
Навiны БЕЛТА
Гасцініцы
Курс валют
Прагноз надвор'я
|
 |