 |
Заканадаўства
Транспарт
Культура
Спорт
|  |
Штотыдневiк «Голас Радзімы», №42 (3210), чацвер, 11 лістапада, 2010
Добрыя дарогі – гэта брэнд!
|
Сучасная аўтастрада, што пранізвае ўсю краіну з захаду на ўсход і называецца ў народзе “беларускім экватарам”, альбо Алімпійкай, будзе працаваць яшчэ больш інтэнсіўна
Кажуць, яшчэ ў пару Вялікага Княства Літоўскага дарогу гэтую, што вяла з Захаду на Масковію, называлі галоўным трактам. Цяпер, вандруючы па ёй і час ад часу збочваючы, можна вельмі шмат цікавага даведацца пра гісторыю, культуру Беларусі, пабачыць дзясяткі знакавых турыстычных аб’ектаў накшталт Брэсцкай крэпасці, Мірскага замка, Нясвіжскага палаца-паркавага комплексу, родных мясцін Якуба Коласа… Ды і сама дарога ўжо — як нацыянальная каштоўнасць. Гэта частка нашай мінуўшчыны і, вядома ж, шлях у будучыню. Дарэчы, варта нагадаць, што ў трасы сёлета своеасаблівы юбілей: адну са сваіх вядомых у народзе назваў даўні шлях атрымаў за тое, што капітальна рэканструяваўся і аднаўляўся хуткімі тэмпамі трыццаць гадоў таму — да маскоўскай Алімпіяды-80. Па Алімпійцы, якая цяпер на ўсіх атласах і картах GPS-навігатараў пазначана як траса М1/Е30, і кацілі потым у Маскву ды ў Мінск — на стадыёне “Дынама” таксама праходзіла частка алімпійскіх спаборніцтваў — госці з Захаду. Трыццаць гадоў мінула, ды і сёння добрыя ўражанні пра Беларусь для многіх замежных гасцей таксама пачынаюцца з дагледжаных дарог. Мы прывыклі, што іх хваляць. І шчырыя словы расійскіх, украінскіх аўтападарожнікаў у інтэрнэце накшалт “уехаўшы ў Беларусь, адразу ж адчуў розніцу ў якасці дарогі: на жаль, у нас такога добрага палатна амаль не сустрэнеш” — нас не здзіўляюць. Мінулым летам, праўда, я пачуў ад земляка, які прыехаў на “Жыгулях” з Тальяці ў Мінск праз Маскву: “А дарогі вашы небяспечныя для прытомленага вадзіцеля…” На маё здзіўленне з усмешкай дадаў: на расійскіх выбоіны ўвесь час падбадзёрва- юць таго, хто за рулём, а на роўных беларускіх і задрамаць нядоўга… Звернемся, аднак, да фактаў. На ўтрыманне трасы ва ўзорным парадку выдзяляюцца значныя сродкі, на тэрыторыі Беларусі яе абслугоўваюць больш за дзясятак дарожна-экспуатацыйных і іншых упраўленняў прадпрыемства “Белаўтастрада”. Яно спецыяльна і было створана ў 1994-м, каб мадэрнізаваць больш чым 600-кіламетровы беларускі ўчастак трасы, прывесці яго ў адпаведнасць з еўрастандартамі. Між іншым, на тэрыторыі Беларусі аўтастрада (аўтабан) пачынаецца з Брэста, і кіламетровыя слупкі паказваюць адлегласць ад ці да яго. Многія з замежнікаў, якія выбіраюцца ў дарогу, ведаюць, што праезд па Алімпійцы платны. Заўважым, што беларускія легкавікі ездзяць па трасе бясплатна, расійскія вадзіцелі плацяць за камфорт па сутнасці сімвалічныя паўеўра, з іншых краін — да двух еўра. І нават для самых велікагрузных аўтамабіляў кошт праезду не перавышае 15 еўра. Здавалася б, кошты невялікія, ды паток аўтамабіляў бесперапынны. Нядаўна стала вядома: сёлета толькі за восем месяцаў за праезд па аўтадарозе М1/Е30 дарожнікі назбіралі звыш 20 мільёнаў долараў. А значыць, ёсць сродкі на тое, каб і надалей праезд па ёй для вадзіцеляў быў хуткім, зручным, камфортным. Пра тое ж, што Алімпійцы, як і іншым аўтатрасам Беларусі ў далейшым прыйдзецца працаваць з яшчэ большай нагрузкай і аддачай, гаварылася на нядаўнім пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў. Разглядваўся праект Дзяржпраграмы развіцця транзітнага патэнцыялу Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. Наша краіна мае намер да 2015-га больш чым у паўтара раза павялічыць прыбыткі ад транзіту, у тым ліку і па аўтатрасах. Для гэтага развіццё атрымае транзітная інфраструктура, пашырыцца сфера прымянення інавацый. Мы, дарэчы, пісалі ўжо пра выкарыстанне касмічных тэхналогій у падтрыманні бяспечнага і дынамічнага руху па Брэст-Маскоўскай шашы. Пры ёй будуць стварацца транспартна-лагістычныя цэнтры, запрацуюць і новыя інфармацыйныя тэхналогіі пагранкантролю пры перасячэнні мяжы. Пра тое, што дзяржава мае намер шмат сродкаў укладваць у дарожнае будаўніцтва, гаварыў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, кантралюючы ход работ на аб’яздной дарозе вакол Белавежскай пушчы. Між іншым яе агульная працягласць складзе 185 кіламетраў, а будаўніцтва завершыцца ў наступным годзе. Даведка ГР. Агульная працягласць аўтадарог Беларусі складае 83 тысячы кіламетраў, з іх 72 тысячы — з цвёрдым пакрыццём. У адпаведнасці з праграмай “Дарогі Беларусі” запланавана да 2015 года зрабіць чатырохпалосны рух ад Мінска да ўсіх абласных цэнтраў, у першую чаргу будзе рэканструявацца дарога да Бабруйска і далей на Гомель, потым — Магілёўская траса, далей — Віцебская і Гродзенская.
Іван Ждановіч
Надрукаваць
Вяртацца
|
Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь
У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Консульскiя пытаннi
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.
Як набыць вiзу
Што паглядзець у Беларусi
Выдатныя мясцiны
|
 |
Навiны БЕЛТА
Гасцініцы
Курс валют
Прагноз надвор'я
|
 |