 |
Заканадаўства
Транспарт
Культура
Спорт
|  |
Штотыдневiк «Голас Радзімы», №33 (3201), чацвер, 9 верасня, 2010
Падарожжа сярод волатаў
|
Паміж Акадэмгарадком і сталічным мікрараёнам Уручча месціцца самы таямнічы ў краіне музей Хто прыдумаў такое? Ідэя стварэння Музея валуноў пад адкрытым небам належыць Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму, знакамітаму геолагу, аднаму з першых беларускіх акадэмікаў. "У тыя часы, гэта значыць у 70–80-я гады, мы шмат часу праводзілі ў экспедыцыях, — расказвае кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Вінаградаў. — Вывучалі геалагічную гісторыю тэрыторыі Беларусі. Прычым геолагі бачылі, што шматлікія ўнікальныя геалагічныя ўтварэнні — ледавіковыя валуны, якім тысячы гадоў, — не абаронены ад націску людзей, узброеных сучаснай тэхнікай. Іх вывозілі ў розныя месцы на будаўніцтва, закопвалі ў зямлю, каб не перашкаджалі гаспадарыць на палях, і гэтак далей. Вось тады, у 1985 годзе, і зарадзілася ідэя: стварыць Парк валуноў. Сабраць самыя цікавыя з іх па складзе, форме, гісторыі”.
|
Сакавітыя фарбы кірмашу
|
У гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці адраджаецца калісьці шырока вядомы ўсім купцам Еўропы “Ганненскі кірмаш” Сёння цяжка паверыць, што ў свой час “Ганненскі кірмаш” па маштабе і папулярнасці, колькасці здзелак быў другім па значнасці ў Еўропе пасля Лейпцыгскага кірмашу. Некалі ў Зэльву на кірмаш, які доўжыўся месяц — з 26 ліпеня па 25 жніўня, прыязджала да пяці тысяч купцоў з розных краін Еўропы. Гандлёвы абарот кірмашу складаў прыкладна мільён рублёў — па тым часе астранамічная сума. Тады, у ХVІІІ стагоддзі, рубель сапраўды быў “залатым”.Сёлета адроджаны кірмаш доўжыўся ўсяго адзін дзень. Але затое які гэты быў дзень! Кірмаш стаў важнай падзеяй для невялікага райцэнтра, у якім жыве каля 8 тысяч чалавек. Жыхары райцэнтра, навакольных вёсак, шматлікія госці з іншых раёнаў і гарадоў дзякуючы намаганням арганізатараў фэсту нібы акунуліся ў мінулае — у Зэльве паспрабавалі правесці кірмаш у адпаведнасці з усімі традыцыямі.
|
<< 1 >>
Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь
У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Консульскiя пытаннi
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.
Як набыць вiзу
Што паглядзець у Беларусi
Выдатныя мясцiны
|
 |
Навiны БЕЛТА
Гасцініцы
Курс валют
Прагноз надвор'я
|
 |