Голас Радзiмы
PDF версiя штотыдневiка «Голас Радзімы»
PDF версiя газеты
1 ст. 2 ст. 3 ст. 4 ст.

БЕЛАРУСЬ
ДЫЯСПАРА
ДЛЯ ГАСЦЕЙ


Заканадаўства


Транспарт


Культура


Спорт

Штотыдневiк «Голас Радзімы», № 10 (3274), пятніца, 09 сакавіка, 2012


Нам варта ісці побач...

Калектывам лабараторыі генетыкі чалавека кіруе доктар біялагічных навук, прафесар Ірма Масэ (справа)Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын знайшлася добрая навіна ў інтэрнэце. Навукоўцы аднаго з даследчых інстытутаў правялі эксперымент і даказалі, што мужчынскі інтэлект нічым не адрозніваецца ад жаночага. І таму лічыць толькі моцную палавіну гэткім “рухавіком прагрэсу” не варта.
Што ж, абнадзейваючы адказ на даўняе пытанне: роўныя мы ці не? Тыя, хто скептычна ставіцца да слабога полу, падлічылі: з агульнага ліку Нобелеўскіх лаўрэатаў жанчыны складаюць… крыху больш за пяць працэнтаў. І, маўляў, першымі вядомымі ў сусветнай гісторыі навукоўцам былі таксама мужчыны. Але ж, навукай даказана: аніякай прынцыповай розніцы паміж мужчынскім і жаночым розумам не існуе!

Клапатлівая гаспадыня і яе госці

Пра такіх кажуць: прыкіпела. І сапраўды, родам Валянціна Лузіна з Дзятлаўскага раёна, руская па нацыянальнасці, і ў сям’і яе толькі па-руску размаўлялі, аднак большага патрыёта Ашмяншчыны цяпер толькі пашукаць.
Калі яе бацьку-падпалкоўніка перавялі служыць у Ашмяны, Валянціна была пяцікласніцай. Заняткі па беларускай мове, як дачка ваеннага, магла і не наведваць, але, як сама гаворыць, з павагі да людзей, да Беларусі яе вывучала. І палюбіла. І мова беларуская, і добрыя людзі Ашмяншчыны, як і зямля гэтая, сталі для яе блізкімі і роднымі. Вучыцца і вучыць, а яшчэ ствараць, жартуе, яе прызванне. Закончыла педуніверсітэт у Гродне, выкладала ў Ашмянах рускую мову і літаратуру, потым далей вучылася, і працуючы ўжо на розных кіруючых пасадах у рэгіёне, атрымала яшчэ два дыпломы. Урэшце з намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама Валянціну Міхайлаўну і абралі ў Нацыянальны сход. Яна — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У светлых промнях кахання

В. Мурашкене (злева) пад час прэзентацыі кнігі пра мужаШмат фатаграфій з сямейнага альбома, цёплых душэўных успамінаў, цікавых гісторый у біяграфічнай кнізе Вікторыі Мурашкене, прысвечанай мужу Лявону Мурашку — вядомаму опернаму спеваку і першаму кіраўніку Згуртавання беларускіх грамадскіх аб’яднанняў Літвы
Памятаю, з якой радасцю сустракаў нас Лявон Адамавіч на Свяце беларускай песні ў Вільнюсе. Тады, у 2006 годзе, у дзясяты раз фестываль збіраў беларусаў з усёй Літвы. Удзельнікі прыязджалі і з-за мяжы, а галоўнае — з любімай яго Беларусі. Для артыстаў у Лявона Адамавіча заўжды знаходзіліся патрэбныя словы, каб падтрымаць, падбадзёрыць перад выступленнем. А для гасцей — невялічкія сюрпрызы. І сёння на кніжнай паліцы ў мяне стаіць сімвалічны напамін пра гэтага незвычайнага чалавека — прыгожае бурштынавае дрэва. “На шчасце”, — казаў Лявон Адамавіч.

Геолагі вывучаюць асяроддзе

Беларускія спецыялісты будуць даследаваць, як уплываюць на здароўе чалавека прыродныя геалагічныя аб’екты
Ініцыятарам развіцця медыцынскай геалогіі выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Да гэтай справы мяркуецца падключыць і спецыялістаў міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук. У хуткім часе магчымасці развіцця медыцынскай геалогіі ў краіне будуць абмяркоўвацца на спецыяльнай міжведамаснай нарадзе.

<< 1 2 3 >>


 Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь 

У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.

Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь

ЗША: Вашынгтон

Канада

Iзраiль

Францыя

Польшча

Усе пасольствы


 Консульскiя пытаннi 

ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.

Як набыць вiзу


 Што паглядзець у Беларусi 

Выдатныя мясцiны

 


Навiны БЕЛТА


Гасцініцы

Курс валют




Прагноз надвор'я

Інфармацыя Гідрамэтцэнтра РБ

Праздники Беларуси



© 2014 Усе правы належаць рэдакцыі газеты "Голас Радзiмы"
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайту спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. У Інтэрнэце - гіперспасылка "Голас Радзiмы"

Газета The Minsk Times   Газета СБ - Беларусь сегодня   Часопic Беларусь