 |
Заканадаўства
Транспарт
Культура
Спорт
|  |
Штотыдневiк «Голас Радзімы», № 03 (3267), чацвер, 19 студзеня, 2012
Сто моваў Янкі Купалы
|
У юбілейны год Песняра самай вялікай пашанай і знакам найглыбокай павагі да знакамітага земляка будзе імкненне перачытаць ягоныя творы Кажуць, вялікае бачыцца на адлегласці… У пэўнай ступені выслоўе можна аднесці і да класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Уявіце сабе: яго творы перакладзены больш чым на сотню моваў свету! А зна- чыць, менавіта праз творчасць Песняра, першага народнага паэта Беларусі, мільёны людзей Зямлі лепш ведаюць і пра сам народ, яго доўгі шлях на “пачэсны пасад між народамі”, змаганне за права “людзьмі звацца”. Цяпер, вядома ж, беларуская прысутнасць у свеце выяўляецца і ў сферы эканомікі, навукі, нават сучасных ІТ-тэхналогій... І ўсё ж людзі розных краін і народаў менавіта дзякуючы культурным кантактам больш даведваюцца адзін пра другога.
|
Мелодыі матуліных песень
|
Сафію Антоненку ды іншых суайчыннікаў, якія жывуць цяпер у расійскім Барнауле, звязваюць з Бацькаўшчынай не толькі канкрэтныя справы, але і светлыя ўспаміны Мінулым летам Сафіі Антоненцы, якая ўзначальвае праўленне Беларускага зямляцтва на Алтаі, зноў пашчасціла наведаць Беларусь. Дарэчы, працуе ў Барнауле і беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія на чале з Мікалаем Крысковічам, некаторыя мерапрыемствы землякі ладзяць разам. І на краявых фестывалях яны побач. Алтайскія беларусы адзначаюць Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі...
|
Абрад у спадчыну
|
На стары Новы год у вёсцы Семежава, што ў Капыльскім раёне, калядаваць выходзяць цары Семежаўскі старажыл Мікалай Скамароха ўзгадвае, як пасля вайны на стары Новы год з 13 на 14 студзеня заўсёды хадзілі мясцовыя ражаныя хлопцы па хатах, песні спявалі, танчылі, а гаспадары ім дзякавалі, шчодра частавалі. Бывала, ён і сам удзельнічаў у калядаванні, а сёння дзед Мікола навучае ўнукаў: у якую вопратку нараджацца, як у хату ўваходзіць, каму кланяцца трэба.
|
<< 1 2 3 >>
Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь
У цяперашні час Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Консульскiя пытаннi
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ВІЗ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ І ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА
Для таго, каб наведаць Беларусь, Вам неабходна беларуская ўязная віза. Візу можна атрымаць у пасольстве (консульстве) Рэспублікі Беларусь у Вашай краіне або ў консульскім аддзеле ў аэрапорце Мінск-2 па прылёце. Існуюць наступныя віды віз: турыстычная, прыватная, дзелавая, транзітная.
Як набыць вiзу
Што паглядзець у Беларусi
Выдатныя мясцiны
|
 |
Навiны БЕЛТА
Гасцініцы
Курс валют
Прагноз надвор'я
|
 |